maggalia (maggalia) wrote,
maggalia
maggalia

Определение поэзии - запоминать

Яшчэ адзін чарнавік пра вершы.

Даўно сфармулявала, чаму сышла з соо і не вярнуся больш. Там было цёпла і цікава, і людзі там цудоўныя. Але гульні былі звязаныя з тэмамі пра мёртвыя рэчы. Я пісала пра "чердоки, статуэтки, гитары, лампы, блюдца, холсты" і "прочы нацюрморт", хаця заўжды хацела дзяліцца пейзажам, а пейзаж не для гульні. Куршская каса не для гульні, бо інтымная. Але дзякуй платформе, што паказала, што я часам магу і пейзажам.
Але зараз не пра сябе, а пра паэзію сапраўдную. Адзін з маіх любімых вершаў Бродскі напісаў, калі яму было 19. "Азначэнне паэзіі" (1959). Лорка мне не такі блізкі, нягледзячы на ліцэйскую пастаноўку "Крывавага вяселля" ды выканання мной "Romance de la luna" (абудзі мяне ўначы і скажы: "Лорка", я выдам "La luna vino a la fragua con su polisón de nardos. El niño la mira mira. El niño la está mirando", а больш нічога не памятаю). А Бродскі ўсё правільна вызначыў, і вось моцная важнымі дробязямі памяць на пейзаж - адна з найкруцейшых фішак вершаў Ігара Кулікова. Чытаем ІБ:

Определение поэзии
памяти Федерико Гарсия Лорки

Существует своего рода легенда,
что перед расстрелом он увидел,
как над головами солдат поднимается
солнце. И тогда он произнес:
"А все-таки восходит солнце..."
Возможно, это было началом стихотворения.

Запоминать пейзажи
за окнами в комнатах женщин,
за окнами в квартирах
родственников,
за окнами в кабинетах
сотрудников.
Запоминать пейзажи
за могилами единоверцев.

Запоминать,
как медленно опускается снег,
когда нас призывают к любви.
Запоминать небо,
лежащее на мокром асфальте,
когда напоминают о любви к ближнему.
Запоминать,
как сползающие по стеклу мутные потоки дождя
искажают пропорции зданий,
когда нам объясняют, что мы должны
делать.
Запоминать,
как над бесприютной землею
простирает последние прямые руки
крест.

Лунной ночью
запоминать длинную тень,
отброшенную деревом или человеком.
Лунной ночью
запоминать тяжелые речные волны,
блестящие, словно складки поношенных
брюк.
А на рассвете
запоминать белую дорогу,
с которой сворачивают конвоиры,
запоминать,
как восходит солнце
над чужими затылками конвоиров.
1959

Уражанне ад паэзіі Ігара перад усім альбо ў тым ліку ў тым, што ён гэта ўсё запомніў (ясна, што гэта не так, хаця хто яго ведае, але калі чытаеш - адчуванне, што гэта ўсё памяць мінулых жыццяў, а не новыя ўражанні) і нагадвае. Уражанне ўзмацняецца здымкамі - калі прачытваеш вельмі важны верш-пейзаж пра вечнае-тут-і-цяпер і бачыш элемент пейзажу, запамінаеш гэта імгненна і ў кроў. З яго ёсць геніяльныя цытаты і для пейзажу "за окном", і для "медленно опускающегося снега", і для "неба", і для "мутных потоков дождя", і для "ночи", і для "рассвета", і тым больш для дарогі. Пакіну тут верш-цытату для важных для мяне "элементаў". Мне здаецца, гэта і ёсць паэзія-памяць паводле ІБ:

ЗАРА ЦЬМЫ

набракае паветра туманнай залой
ды асіны ў злавеснай цішы шамацяць
пасяродку ракі што на лёдзе тало
прасяроду правал пераз попел відаць
лісьцем высланы палым на той бераг брод
цені рыбаў шугаюць з углеяных хмар
у пратоцы на прокмець замёр выспаход
на паверхні вады пакідаючы шнар
аб жарству тагабочную шэпчацца плынь
і вярба малітоўна схіляе гальлё
узразае асеньнюю сьпелую стынь
невядомага птаха як рала крыло
і ступіў той чарнец на бясьсьледны пясок
жалудоваю кладкай прыйшоў на клады
і стагнала зямля адчуваючы крок
дзе нікога яшчэ не хавалі гады
і п'яніла пралітай смалою сасна
пад нагою нагой капашыліся мхі
прыняла яго семя тады баразна
і смуга занялася зарою цьмы

Памяць, што захоўвае цені дрэва і чалавека. Мяне такая паэзія працінае наскрозь.

А "конвоиры" тут дэталь, канеш. Верш не столькі пра Лорку, у назве ўсё сказана.
Пакуль пісала, прачытала ў фб новы запамін, падключыўшыся праз памяць-таяву да памяці Сусвету. Гэта крута. І мяне саму-новую больш не цягне на "чердоки, статуэтки, гитары, лампы, блюдца, холсты" і "прочы нацюрморт".
Tags: current moment, беларуская мова, маг Галя, новое, память, паэзія, стихи
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 6 comments