maggalia (maggalia) wrote,
maggalia
maggalia

Ода радасці каманды Traum мозгу

Адкрыты допіс, бо ўсё роўна ніхто не зразумее, акрамя dzienn, volka_z_bolkava i wiadzmarka :)
А хоць бы і настрой зацаніце :)
І так, нагадала яшчэ адзін опус, напісаны пасля мегагульні, можа, разумнікі ўзгадаюць!

піражковая ода радасці ад Trauma мозгу
тур 1
прыйшлі мы восьмага да дзена
у мазгаздзекі пагуляць
за столік селі волька-хмарка
маг галя маша і антон
абралі кэпам мага галю
па у-малчанію ягнят
і пачалося гэта дзейства
якое думалі слажаць
нас будапешт натхніў адразу
дніпро ніразу не прыйшло
хоць пяцьдзесят адсоткаў trauma
на памяць ведае ое
берлін да неба прыкруцілі
брусэль як помніцца ўзялі
і пралажалі хорам лондан
бо ўсё круцілі брата два
ну бураціна гэта лёгка
адэлаіда гэта клас
аж захацела маг у сіднэй
аж тое відзіма афтоп
як маша эвэрэст пачула
так маг не чула эгегей
хоць гэта ёй была падказка
але падказкі міма нас
і на секундах на апошніх
на вушка кэпу хмарка ўміг
пра дасвіданію шапнула
хоць якасць гука ад і трэш
тур 2
дзяды як бачна па табліцы
зайшлі нам проста ах і ох
ну цой ну віктар ну а песня
а залічыце нам апяць
што характэрна не адразу
з сашбашам склалася ў мазгу
але высоцкі ну і голас
ну і антон канеш круты
пісалі хорам герман эха
і джэніс ток без слова ўан
бо колькі тых гудмэнаў джэніс
магла на ўвазе мець аёй
пачулі джона мы і джорджа
ды тока слых не да канца
змаглі настроіць нэпатрэбствы
заместа назваў дзен прачоў
і ўзяў антон паперку нашу
і цвік забіў у гэты тур
у сэнсе бал узяў дзесяты
і мега сталі мы круты
тур 3
нам дзена кажа проста песьні
угу падказка проста клас
і лічбы мы не дакруцілі
хоць бралі ўсё амаль-амаль
пад намбэр ўан па-мойму прочарк
а намбэр ту зайшло ю ту
і тут падказка не працуе
хаця дізайэ гэта плюс
мы пішам three days grace і з назвай
не прасякаем тур пра што
але хоць песні падпяваем
і нам вапшчэ настаў улёт
бландзінак не ўкурылі соры
а волька потым на хурмы
для нас два балы адарвала
яна цудоўна і крута
аха-аха і кэп спаліўся
замест і-дзі пішу я іт
бо ўонт гучала ў непатрэбствах
каманда выправіла ўміг
вясна як многа ў гэтым звуке
а многа тока бал адзін
а горад мы не раскруцілі
і нават не шкада было
тур 4
ну што віват гардэмарыны каманда traum
чацьверты тур у нас зэ бэст
няма нам роўных гэта ясна
і палігімнія за нас
кэп напісала костарыку
з нагоды фразы хэпі піпл
не чуўшы гімна абсалютна
бо дзен праспаў і не ўключыў
ой што далей было нібуду
бо прыкруцілі мы далей
далей мнэ мнэ ну вобшчэм крэслім
бо быў у нас далей інсайт
а потым проста з першай ноты
антон узяў пра зэ-шэ-а
і 50 адсоткаў траўма
яшчэ без піва божа мой
і вось яна падстава дзена
тупяць цыпляткі ох тупяць
і чуем жа і аркцік сёркал
і лэнд кудысьці там ікспэндз
і чота круціцца канада
но мегатурбамозг антон
упорна кажа гімн не іхні
бо гімн канады не такі
а што яшчэ за аркцік сёркал
ну не нарвегія ж сябры
бо там такі зашкаліў пафас
што трэба нам яшчэ курнуць
і раптам маша мегамаша
дае пастрочны пераклад
і што б вы думалі пазналі
у ім мы ўсе эсэсэсэр
о як тады мы лікавалі
як лікавалі мы яшчэ
калі пісалі на паперцы
пра украіну й беларусь
а фрэдзі быў там унізапна
але канеш чытаўся ён
і барсэлона барсэлона
палезла з кэпа а нільзя
а вось тытанік гэта кропка
прыгожа тонка і адпад
і мы пайшлі на перапынак
з букетам летнім у душы
тур 5
маг з хмаркай перад пятым турам
набылі ўсё ж такі two beer
бо так ужо нам пакаціла
што захацелася яшчэ
а тут нарэзка і падстава
хаця ў нас быў цудоўны старт
крычала дзену хмарка акыр
ну хоць бы бал нам налічыў
а дзена вырашыў тры туры
аўдзіенцыі зрабіць
сапраўдным жорсткім мазгаздзекам
і атрымалася ў яго
пінк флойд пінк флойд сцяна куміры
два балы ё ап чым мічтаць
зямфіру ў рыфму я не буду
бо гэта кэпава апстол
бо кліп любімы-разлюбімы
ну быў такім сто год таму
а от жа выкапаў скацінка вядучы
пра гэты самы электрон
цыпляткі мы ага цыпляткі
ну вось жа ведаем адкуль
а напісалі б стывен хокінг
от дзена б з нас тады паржаў
далей вось гэты тынтындына
атындындын дындын і бай
зусім нас збіў і абсалютна
нам піккардзійску нагадаў
а потым ляпіс неяк скрасіў
нам горыч тура намбэр файф
а хоць бы дзякуй дзен за гэта
хаця ж у цэлым мазгаздзек
лост энд фоготтэн не фкурылі
хоць пагаворка ёсць така
хаця і дзена ж вопчэм знаіць
што ўсе падказкі міма нас
а з энэрэм патрапіў тоха
і галя ў назву бала два
яшчэ мы ў дзена адарвалі
на гэтым скончыўшы набор
бо тое злое непатрэбства
на графіцюшны ўвесь экран
пра мух-казлоў мы не фкурылі
хоць любім трэпітна бі-2
о дзена дзен бліжэй к народу
к народу будзь бліжэй крыху
тады мы скончым частку оды
ўнізапна ў рыфму йухуху
туры 6-7
без лішніх словаў шосты тур мы
з інсайта машы пачалі
забыла кэп што мы хацелі
не тое штосьці напісаць
дык маша шчэ і разбіралась
у назвах песенак і вот
нам дзен дадаў жаданы плюсік
мозг алчушчы ўдаўлетварыў першыврок, ага
а потым потым мама мія
апстол наш кэп і ў мозг піф-паф
бо гэных рэдхотчыліпэпэрз
аўтарытэт і прыдавіў
і тут напэўна мозг зламаўся
ва ўсёй чацьвёрцы ігракоў
хаця хаця пазнала хмарка
кінг крымзан дзякуй-дзякуй ёй
мы пралажалі піяніну
а потым радасць нам была
бо ўсе мы песенку пазналі
але хто што ну проста жуць
затуп і раптам кэп спявае
і нават піша тўіст ін май
а потым крэсліць крэсліць нафіх
і піша проста абы што
але ж вось моманты такія
таксама трэба перажыць
каб ашчуціць сябе цыплёнкам
з прэлеснай фотачкі адной
а нумар шосты лайт май файэ
ну проста шэдэўральны ход
і дзякуй дзен за перамогу
а ты хітруга із хітруг
харошай галі над сабой
ну што эмтэ таксама міма
хоць і хацелі ж напісаць
яго пад нумарам пад іншым
дык усё роўна ж не залік
пра сёмы тур што мне сказаць вам
правал дзічайшы гэты тур
такі шкада нам такінданга
і хлопцаў з летувы шкада
а піва ваша і цукеркі
ніколі не забудзем мы
вось смак сапраўднай перамогі
і мы да вас яшчэ прыйдзём
Tags: друзья, память, стихи
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 22 comments